На фоне судовага працэсу над анкахворай прадстаўніцтва ЕС у Беларусі зноў запатрабавала неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

6 кастрычніка, Позірк. “Неадкладна і безумоўна” вызваліць усіх палітвязняў заклікала 6 кастрычніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
Чарговая заява была зробленая ў сувязі з судовым працэсам, які праходзіць у Гродне, над пакутуючай на анкалагічнае захворванне Любоўю Валюк. “Яна знаходзіцца ў зняволенні з мінулага кастрычніка, што з’яўляецца непасрэднай пагрозай для яе жыцця”, — адзначае прадстаўніцтва ЕС.
Валюк, гаворыцца ў заяве, “судзяць паводле абвінавачання, якое шырока прызнаецца несправядлівым і палітычна матываваным“.
Відавочна, гаворка ідзе пра жанчыну, затрыманую 31 кастрычніка 2024 года і абвінавачаную паводле ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім). Яна прадугледжвае абмежаванне волі да 4 гадоў або пазбаўленне волі ад 2 да 6 гадоў са штрафам або без штрафу. Валюк была прызнаная палітвязнем 6 чэрвеня 2025 года, суд пачаўся 14 ліпеня.
У спісе палітвязняў, які вядзе праваабарончы цэнтр “Вясна“, фігуруе таксама 57-гадовая Марэт Валюк. Яна была затрыманая ў той жа дзень, абвінавачаная паводле таго ж артыкула, працэс над ёй пачаўся ў той жа дзень. Палітзняволенай была прызнаная 19 снежня. Пры гэтым у заяве аб гэтым праваабаронцы паказалі іншы артыкул КК — 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). У Марэт Валюк астма, выдалена шчытападобная жалеза, праблемы з артэрыяльным ціскам.
Паводле звестак праваабаронцаў, на 6 кастрычніка ў Беларусі 1.196 палітвязняў, з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года такі статус атрымалі 4.168 чалавек. Ініцыятыва dissidentby прызнае палітвязнямі 1.340 чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЛукашэнка скардзіўся Пуціну на нядобрасумленную канкурэнцыю — Круты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+