Ціханоўская: Беларусь — небяспечная краіна для вяртання

9 кастрычніка, Позірк. Беларусам небяспечна вяртацца на радзіму, заявіла 9 кастрычніка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“З 2020 года па палітычна матываваных крымінальных справах было асуджана мінімум 92 чалавекі, якія вярнуліся з-за мяжы, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Сёння сама меней 40 з іх ёсць палітычнымі зняволенымі. Для беларусаў “вяртанне” часта азначае затрыманне і пераслед”.
Паведамленне Ціханоўскай з’явілася на наступны дзень пасля таго, як намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук адсправаздачыўся пра вынікі працы камісіі “па разглядзе зваротаў грамадзян па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў” (“камісіі па вяртанні”), якую ўзначальвае кіраўнік нагляднага органа Андрэй Швед.
Паводле інфармацыі Стука, з лютага 2023 года ў камісію паступіла 323 звароты, па сутнасці разгледжана 70 з іх; 30 чалавек вярнулася.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.
Камісія пад кіраўніцтвам Шведа была створаная пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 24 студзеня 2023 года. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага таго ж года. 17 кастрычніка 2024-га стала вядома, што паўнамоцтвы камісіі пашыраныя — цяпер яна можа разглядаць заявы асоб, якія пражываюць у Беларусі.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

