Пасля смяротнай аварыі ў Светлагорскім раёне ДАІ ўзмацняе службу па ўсёй Беларусі

11 кастрычніка, Позірк. Пасля смяротнай аварыі, якая адбылася напярэдадні ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць), Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе службу па ўсёй краіне.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Віктар Ротчанкаў, відэакаментарый якога апублікавала прэс-служба МУС, паведаміў, што “ўзмоцненыя меры па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў, асабліва ў цёмны час сутак”, уводзяцца ў сувязі са “складанай дарожнай абстаноўкай”.
“На дарогі выведзеныя дадатковыя нарады дарожна-патрульнай службы, арганізаваны негалосны і змешаны кантроль, — сказаў міліцэйскі начальнік. — Ключавая задача — гарантаваць бяспеку дарожнага руху і аператыўна спыняць парушэнні Правілаў дарожнага руху, якія могуць прывесці да цяжкіх наступстваў”.
“Для падвышэння бяспекі перавозак пасажыраў асаблівая ўвага будзе надавацца выкананню правілаў пераезду скрыжаванняў, парушэнню правілаў абгону і выкарыстанню рамянёў бяспекі (прэс-служба МУС у паведамленні дадае пра кантроль за “манеўраваннем кіроўцамі пасажырскага транспарту”. — “Позірк”.)”, — дадаў ён.
Ротчанкаў ад імя ДАІ заклікаў усіх удзельнікаў дарожнага руху выконваць “падвышаныя меры бяспекі” ў сітуацыі з пагаршэннем умоў надвор’я.
Увечары 10 кастрычніка на 72-м кіламетры дарогі Р-31 (Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны) маршрутнае таксі “Мэрсэдэс” сутыкнулася з аўтамабілем “Фальксваген”, у выніку чаго пацярпела 19 чалавек, з якіх шэсць загінула, восем было шпіталізавана.
Паводле інфармацыі ДАІ Гомельскай вобласці, кіроўца маршруткі “здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, які рухаўся <…> з паўпрычэпам, пасля чаго не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху”, дзе і сутыкнуўся з “Фальксвагенам”.
У дзень аварыі прэс-служба МУС прадставіла папярэднюю інфармацыю, з якой вынікала, што лабавое сутыкненне адбылося праз тое, што кіроўца маршруткі падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу.
Па факце ДТЗ узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх або больш асоб). У рамках расследавання крымінальнай справы адбудзецца праверка транспартнай кампаніі, аўтамабіль якой трапіў у аварыю.

- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗафіксаваная суседнімі краінамі ЕС актыўнасць нелегалаў амаль у 18 разоў ніжэйшая, чым на пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка"Спыніць беззаконне і самаўпраўства пана — Гомельскі завод пускавых рухавікоў правяраюць пасля звароту грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 9,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зменшылася колькасць тых, хто адпачыў у санаторыі Belorus у літоўскім ДрускінінкаіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 2025 год выручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


