Прызначаны часовы павераны ў справах Швецыі ў Беларусі

15 кастрычніка, Позірк. Часовым павераным у справах Швецыі ў Беларусі і кіраўніком місіі ў амбасадзе ў Мінску прызначаны Ларс-Гунар Вігемарк, паведамляецца на старонцы дыпламатычнага прадстаўніцтва ў “Фэйсбуку“.
Вігемарк раней працаваў у дыпламатычнай службе Еўрасаюза: быў кіраўніком дэлегацыі ЕС і спецыяльным прадстаўніком у Босніі і Герцагавіне, узначальваў дэлегацыю ў Пакістане. Таксама ён працаваў у амбасадзе Швецыі ў Маскве, у пастаянным прадстаўніцтве Швецыі пры Еўрапейскім саюзе ў Бруселі, а таксама ў дыппрадстаўніцтвах краіны ў Вашынгтоне (ЗША) і Бялградзе (Сербія).
З верасня 2022 года пасаду часовага паверанага ў справах Швецыі займала Ева Сандквіст.
18 жніўня таго ж года Крысціна Юханэсан, якая працавала на пасадзе амбасадара з 2017 года, паведаміла аб завяршэнні сваёй місіі ў Беларусі. У лістападзе 2023-га яна была прызначаная на пасаду спецпрадстаўніка па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі. Урад Швецыі 31 ліпеня гэтага года прызначыў Юханэсан амбасадарам у Маскве.
Кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі і Швецыі былі “адкліканыя для кансультацый“ у свае сталіцы ў студзені 2024 года і з тых часоў не вярталіся.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



