На польска-беларускай мяжы знойдзены другі тунэль для нелегальнай міграцыі

18 кастрычніка, Позірк. Тунэль, выкапаны пад лініяй мяжы з Беларуссю і службовай дарогай, знайшлі 17 кастрычніка ў раёне вёскі Кандраткі (Беластоцкі павет Падляскага ваяводства) супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы.
Паводле інфармацыі Падляскага аддзела ведамства, тунэль “пачынаўся на беларускім баку”, а выхад “знаходзіўся прыкладна за 20 метраў ад лініі мяжы — на прыватным нежылым участку на польскім баку”.
“Гэта ўжо другі тунэль, выкапаны пад польска-беларускай мяжой, які прызначаўся для нелегальных мігрантаў. Першы быў знойдзены сёлета ў верасні ў раёне адказнасці памежнага паста ў Нараўцы”, — гаворыцца ў паведамленні.
19 верасня чацвёра замежнікаў спрабавалі трапіць на тэрыторыю Польшчы праз тунэль, выкапаны ля лесу з беларускага боку. Зрабіць гэта незаўважна ў іх не атрымалася — спрацавала сігнальная сістэма электроннага бар’ера, на месца аператыўна прыбылі памежнікі. Мігранты вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
9 ліпеня ў зоне адказнасці памежнай заставы ў Міхалаве больш за 20 грамадзян Афганістана трапілі ў Польшчу праз падкоп пад плотам на мяжы з Беларуссю.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных, якія рэгулярна абнаўляюць еўрапейскія памежныя службы, ад пачатку 2025 года Польшча прадухіліла крыху менш за 27,8 тыс. спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі, у тым ліку за 17 дзён кастрычніка — крыху менш за 1,4 тыс. На польскі ўчастак мяжы ЕС і Беларусі сёлета прыпала 69,5% такіх спробаў, на латвійскі — 27,1%, літоўскі — 3,4%.



- ПалітыкаЖурналіст Павел Дабравольскі абвінавачваецца ў "здрадзе дзяржаве“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на кангрэсе PES заявіла пра дэмакратычныя памкненні Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМінфін лічыць пагрозай нацыянальнай бяспецы продаж квіткоў пасажырам на сайтах, фізічна размешчаных за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка