Беларуска Марыя Жодзік прызнаная лёгкаатлеткай года ў Польшчы

21 кастрычніка, Позірк. Лёгкаатлеткай года ў Польшчы прызнаная скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, адпаведная ўзнагарода ўручаная беларусцы на цырымоніі “Лаўры каралевы спорту”, паведамляе партал sportowefakty.wp.pl.
Жодзік адзначаная “за выключны сезон”, які прынёс ёй срэбраную ўзнагароду на чэмпіянаце свету ў Токіа (Японія).
Другое месца на першынстве свету 28-гадовая спартсменка заняла 21 верасня, узяўшы вышыню ў 2 метры і ўстанавіўшы асабісты рэкорд.
Медаль Жодзік стаў адзіным для польскай зборнай на чэмпіянаце.
Пасля ўдалага выступу спартсменкам сярод іншага заявіла СМІ, што не мае намеру вяртацца ў Беларусь.
Зборная Беларусі на турніры не выступала, бо адхіленая ад спаборніцтваў Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ).
Грамадзянства Польшчы Жодзік атрымала 20 сакавіка 2024 года. Выступала пад польскім сцягам на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.
У 2021 годзе Жодзік устанавіла асабісты рэкорд, калі скокнула на 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпіядзе ў Токіа ад Беларусі, аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру правядзення допінг-тэстаў у тэрміны, вызначаныя ІААФ. Спапртсменка ў Токіа не выступіла.
Жодзік родам з Баранавічаў (Брэсцкая вобласць), з 2022 года жыве ў Польшчы.
У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартсменаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, а таксама гвалту з боку сілавікоў. Акрамя таго, асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.
Спартсмены, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэстны рух і былі пазбаўленыя магчымасці працягваць спаборнічаць у Беларусі, у сваёй большасці завяршылі прафесійную дзейнасць.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



