МЗС Ізраіля заклікала грамадзян краіны пры паездках у Беларусь ўлічваць сітуацыю на мяжы з Літвой

3 лістапада, Позірк. Улічваць сітуацыю, якая склалася “пасля нядаўніх інцыдэнтаў на сухапутнай мяжы паміж Літвой і Беларуссю”, заклікала Міністэрства замежных спраў Ізраіля грамадзян краіны 3 лістапада на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Нагадаўшы аб закрыцці мяжы, ведамства рэкамендавала ізраільскім грамадзянам, якія плануюць падарожжа ў Беларусь па сушы, “разгледзець неабходнасць” такой паездкі ў гэты час ці “разгледзець магчымасць прыбыцця ў краіну авіярэйсам”.
“Грамадзяне Ізраіля, якія знаходзяцца ў Беларусі і жадаюць вярнуцца ў Ізраіль, могуць вылецець з Мінска ў іншыя пункты прызначэння і адтуль працягнуць шлях у Ізраіль”, — адзначылі ў МЗС.
Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрытыя на працягу месяца — такое рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка. Магчыма падаўжэнне абмежаванняў пасля 30 лістапада.
Познім вечарам 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, цяпер тэрмін падоўжаны да канца восені.
Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Прычынай сталі паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў тым ліку пагражалі працы аэрапорта ў Вільнюсе. Упершыню мяжа была закрытая ў ноч на 22 кастрычніка.
Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка заявіў, што літоўцы “самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах”, каб зарабіць на перапродажы.

- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


