З 2020 года больш за 9 тыс. чалавек сутыкнуліся з палітычным крымінальным пераследам — “Вясна”

4 лістапада, Позірк. У кастрычніку зафіксавана 114 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій, гаворыцца ў штомесячнай справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Паводле даных на канец верасня, мінімум 9.044 чалавекі сутыкнуліся з 2020 года з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў (месяцам раней — 8.905). У дачыненні да мінімум 7.724 чалавек з 2020 года былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку завочныя (7.565). Гэтыя паказчыкі працягваюць расці кожны месяц.
У верасні праваабаронцы прызналі 78 чалавек палітвязнямі — за апошнія два месяцы гэты паказчык рэзка вырас. Агульная колькасць палітвязняў на канец месяца — 1.242, з іх 198 жанчын.
Мінімум 182 палітвязні знаходзяцца “ў асаблівай рызыцы” праз стан здароўя, прыналежнасць да ўразлівай групы або іншыя асаблівасці пераследу. Колькасць былых палітвязняў склала 3.016 чалавек, з іх 615 жанчын.
Спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” за месяц папоўніўся 81 рашэннем судоў. Пералік асоб, якіх улады палічылі датычнымі да “экстрэмісцкай дзейнасці”, вырас за кастрычнік на 125 чалавек, з якіх 57 адбываюць пакаранне, 18 маюць непагашаную судзімасць, 23 уключаныя ў спіс пасля заканчэння тэрмінаў прыцягнення да адказнасці, што, паводле ацэнкі праваабаронцаў, “падкрэслівае адвольнасць і рэтраактыўнасць прымянення гэтага механізму”.
15 кастрычніка КДБ дадаў яшчэ шэсць чалавек у спіс “асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”. Усяго ў спісе 1.350 чалавек.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



