У Беларусі кіберзлачыннасць зменшылася на 10%, далажыў Лукашэнку кіраўнік МУС Кубракоў

5 лістапада, Позірк. У Беларусі працягваецца “тэндэнцыя да зніжэння злачыннасці”, у прыватнасці, кіберзлачыннасць паменшылася прыкладна на 10%, далажыў Аляксандру Лукашэнку міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Даклад кіраўніка МУС Лукашэнкі “заслухаў” 5 лістапада, паведаміла яго прэс-служба.
Заяўляецца, што абмяркоўваліся тэмы процідзеяння нелегальнаму абароту наркотыкаў, пытанні дарожнай бяспекі і аператыўнай абстаноўкі “па тэме міграцыі”.
Таксама паведамляецца, што Лукашэнка “заслухаў” даклад старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава. Сярод іншага чыноўнік далажыў аб выніках праведзенай праверкі ў дарожнай галіне, “эфектыўным выкарыстанні зямель і дзяржмаёмасці”.
Акрамя гэтага, кіраўнік КДК паведаміў аб “праверцы выканання даручэння па даўгабудах”, у прыватнасці, “па падыходах, вызначаных у дачыненні да недабудаваных аб’ектаў па ўсёй краіне”, колькасць якіх, як адзначаецца, “за апошнія гады значна скарацілася”.
Лукашэнка даў даручэнне Камітэту дзяржкантролю “вывучыць рынкі абароту тытунёвых вырабаў і спіртазмяшчальнай прадукцыі, пачынаючы ад размеркавання квот і заканчваючы абаротам гэтай прадукцыі на тэрыторыі краіны”.
Як і раней па серадах, прэс-служба не апублікавала фота і відэа сустрэч Лукашэнкі з чыноўнікамі. Не зрабілі гэта і прэс-службы ведамстваў, якія ўзначальваюць дакладчыкі.
Лукашэнка перастаў паказвацца на публіцы па серадах з 1 кастрычніка, калі яго прэс-служба размясціла толькі віншаванні розным палітычным дзеячам.
З 8 кастрычніка ў гэты дзень тыдня прэс-служба публікуе інфармацыю пра даклады чыноўнікаў без фота і відэа з удзелам Лукашэнкі. Іншыя ўдзельнікі сустрэч, як правіла, даюць каментарыі ў будынках устаноў і ведамстваў, дзе працуюць.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


