ЕАБР: Аб’ём ЗВР Беларусі адпавядае міжнароднаму крытэрыю бяспекі

10 лістапада, Позірк. Пачынаючы з верасня 2025 года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі “пакрываюць трохмесячны аб’ём імпарту”, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Такім чынам, адзначаюць аналітыкі, аб’ём ЗВР “адпавядае міжнароднаму крытэрыю бяспекі”.
Як паведамляў “Позірк”, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2025 года склалі 13 млрд 725 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам (за кастрычнік павялічыліся на 444,1 млн долараў, альбо на 3,32%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 6 млрд 944,5 млн долараў (+315,3 млн за месяц; 4,76%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд. 410,7 млн. (+1 млн.; 0,07%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 369,7 млн. (+1 млн; +0,07%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 369,7 млн (+124,8 млн; +2,38%). Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе ды іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за дзесяць месяцаў яны выраслі на 4 млрд 777,4 млн долараў (+53,54%).
Раней паведамлялася, што высокае пакрыццё знешняга доўгу міжнароднымі рэзервамі ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза забяспечанае толькі ў РФ (214,7%). У іншых краінах гэты паказчык наступны: у Арменіі — 22,6%, Беларусі — 30,6%, Казахстане — 30%, Кыргызстане — 50,5%.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь шосты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт перавысіла 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЗа восем дзён лістапада Літва не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


