У суд накіраваныя справы мужчыны і яго бацькоў, якія, як сцвярджаецца, хацелі з помсты забіць 52 чалавекі

10 лістапада, Позірк. Пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальныя справы паводле абвінавачання памерлага Аляксандра Ліпскага, а таксама яго бацькоў у “здзяйсненні шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у складзе арганізаванай групы”.
Як паведамляе прэс-служба нагляднага органа, у снежні 2018 года Ліпскі “нанёс менш цяжкія цялесныя пашкоджанні (арт. 149 КК) двум асобам і здзейсніў асабліва злоснае хуліганства (арт. 339 КК)”. За гэтыя дзеі ён быў асуджаны (тэрмін пакарання не паведамляецца).
“Пасля таго, як у красавіку 2020 года прыгавор набыў законную моц, асуджаны Ліпскі, яго маці і бацька вырашылі адпомсціць тым, хто, на іх думку, садзейнічаў наступленню крымінальнай адказнасці і неналежным чынам разглядаў іх звароты, — гаворыцца ў паведамленні. — Для гэтага яны сфармавалі спіс з 52 грамадзян, якіх мелі намер пазбавіць жыцця. Некалькі гадоў усе трое, аж да спынення іх супрацьпраўнай дзейнасці, старанна рыхтаваліся да здзяйснення забойстваў: распрацавалі план злачынстваў, збіралі звесткі пра патэнцыйных ахвяр, сачылі за імі, набылі зброю і боепрыпасы. Яны рэалізавалі свой план толькі часткова, пазбавіўшы жыцця адну жанчыну”.
Паводле матэрыялаў справы, 8 лістапада 2021 года Ліпскі застрэліў гаспадыню кватэры на сталічным праспекце Ракасоўскага і паспрабаваў забіць яе мужа, аднак у таго атрымалася выратавацца, выскачыўшы з балкона — з пятага паверха.
13 жніўня 2024 года МУС паведаміла, што супрацоўнікі міліцыі з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі затрымалі ў Мінску Аляксандра Ліпскага, які ўчыніў узброены супраціў. Пазней у той самы дзень стала вядома, што ён памёр ад атрыманых пры затрыманні раненняў. Мужчына быў у вышуку паводле падазрэння ў здзяйсненні забойства.
Бацькі стралка былі затрыманыя ў верасні таго ж года. Падчас вобшуку, паводле звестак пракуратуры, у іх быў знойдзены “пісталет, стралковая гладкаствольная зброя, “глушыцель” для яе, самаробныя ручныя гранаты, не менш як 150 баявых патронаў, 27 магазінаў да зброі, а таксама ручныя дымавыя гранаты ды шмат іншага”.
“Пасля вывучэння матэрыялаў крымінальных спраў у пракуратуры горада Мінска прыйшлі да высновы пра абгрунтаванасць абвінавачанняў, дастатковасць сабраных доказаў, поўнае даследаванне абставінаў злачынстваў”, — падкрэсліла пракуратура, адзначыўшы, што бацькі Ліпскага застаюцца пад вартай.
4 лістапада паведамлялася, што ў суд перададзеная крымінальная справа 51-гадовага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна (Гомельская вобласць), які абвінавачваецца паводле арт. 139 КК (забойства).
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў красавіку 2025 года ў сябе дома распіваў спіртныя напоі з былой жонкай. “У нейкі момант паміж імі ўзнікла сварка, і мужчына нанёс пацярпелай не менш як 71 удар рукамі, нагамі, нажом, зэдлічкам і металічнай трубой па розных частках цела, у тым ліку ў вобласць размяшчэння жыццёва важных органаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння.
У Мазыры міліцыя страляла ў мужчыну, які цяжка параніў нажом жонку

- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДоля продажу беларускіх тавараў на ўнутраным рынку знізілася да 55%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь шосты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт перавысіла 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


