На другім энергаблоку БелАЭС пачынаецца планава-папераджальны рамонт

12 лістапада, Позірк. Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі 13 лістапада будзе “выведзены ў планава-папераджальны рамонт”, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Такі рамонт, адзначае ведамства, штогод праводзіцца на атамных станцыях у адпаведнасці з устаноўленым рэгламентам для “забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання”.
Запланавана правядзенне планавага тэхнічнага абслугоўвання, дыягностыкі і рамонту абсталявання і тэхналагічных сістэм.
Акрамя таго, спецыялісты пракантралююць стан асноўнага металу і зварных злучэнняў абсталявання і трубаправодаў.
“Важнай часткай работ стане замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае — у актыўную зону рэактара будзе загружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам“, — гаворыцца ў паведамленні.
Планава-папераджальны рамонт будзе выкананы персаналам БелАЭС з прыцягненнем работнікаў беларускіх і расійскіх арганізацый.
Другі энергаблок станцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 1 лістапада 2023 года. За мінулы перыяд ён выпрацаваў 18,5 млрд кВтч электраэнергіі.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася восенню 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
Улады маюць намер павялічыць ядзерна-энергетычны патэнцыял краіны, пабудаваўшы новую АЭС або збудаваўшы большую колькасць энергаблокаў на дзейнай.
Беларускія ўлады і прапаганда з моманту ўзнікнення ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі і ў наступныя гады запэўнівалі, што ўзвядзенне АЭС выгадна для жыхароў. Аднак сярэдняя цана на электраэнергію (у разліку за 100 кВт·г) у Беларусі ў першым квартале 2025 года склала 27,34 рубля — на 8,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (25,11), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУкраінскі аналітык: Трэба было вызнаваць, што Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй з 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за дзесяць месяцаў выраслі на 74,2% у гадавым вымярэнні — верагодна, дзякуючы дэмпінгуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаНа кожнага беларуса прыпадае больш за 433 кг смецця на год — МінжылкамгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
