У Круглянскім раёне чацвёра дзяцей адабраныя ў маці, якая пра іх не клапацілася — пракуратура

14 лістапада, Позірк. Чацвёра малалетніх дзяцей прызнаныя асобамі, што маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і змешчаныя на дзяржзабеспячэнне на падставе рашэння камісіі па справах непаўналетніх Круглянскага райвыканкама, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
У паведамленні, апублікаваным 14 лістапада на сайце Генеральнай пракуратуры, адзначана, што праз “пражыванне ў дрэнных умовах” ў лістападзе 2024 года дзяцей прызналі асобамі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
“Маці безадказна ставілася да сваіх бацькоўскіх абавязкаў і не задавальняла асноўныя жыццёвыя патрэбы дзяцей, — сцвярджае наглядны орган. — З сям’ёй на працягу года зацікаўленымі службамі праводзілася пэўная праца па выключэнні прычын дрэннага становічша”.
Працаўнікі пракуратуры, якія наведалі сям’ю, канстатавалі, што “становішча не палепшылася, праца, што праводзілася, безвыніковая”. Адзначаецца, што ў доме не было прадуктаў харчавання, жыллё — у “неналежным санітарным стане”, дзяці не мелі “неабходных прадметаў асабістай гігіены і вопраткі пад сезон”.
“Адзіная з бацькоў не паклапацілася пра запас паліва для абагравання прыватнага дома, дапусціла ўтварэнне запазычанасці па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, — гаворыцца ў паведамленні. — Атрыманыя на ўтрыманне дзяцей дзяржаўныя дапамогі жанчына марнавала на асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртным”.
“Паколькі мерапрыемствы па выпраўленні неспрыяльнай для непаўналетніх абстаноўкі не ўчынілі станоўчага выніку, пракурор Круглянскага раёна вынес прадпісанне, у якім запатрабаваў прыняць неадкладныя меры па абароне правоў непаўналетніх”, — заявіў наглядны орган.
14-гадовую жыхарку Шчучынскага раёна забралі з сям'і праз жорсткае абыходжанне з боку маці і айчыма
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



