Долар падаражэў на першых біржавых таргах тыдня

17 лістапада, Позірк. Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 лістапада.
Курс долара вырас да 2,9736 рубля (+0,14%; +0,0041).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6642 за 100 (-0,15%; -0,0056), юань — да 4,1837 за 10 (-0,1%; -0,0043), еўра — да 3,4464 (-0,13%; -0,0044)
На мінулым працоўным тыдні (10–14 лістапада) каціроўка еўра вырасла на 0,51% (з 3,4333 да 3,4508), юаня — на 0,09% (з 4,1841 да 4,188 за 10); долара — знізілася на 0,34% (з 2,9796 да 2,9695), расійскага рубля — на 0,23% (з 3,6783 да 3,6698 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рублі) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — кастрычніка прамвытворчасць скарацілася на 1,3%, год таму быў рост на 6,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку 2025 года сельгасвытворчасць знізілася на 0,1%, годам раней быў рост больш як на 3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 17 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка


