Замежная студэнтка беларускай ВНУ спрабавала выехаць у Польшчу з дапамогай чужога пашпарта

18 лістапада, Позірк. Замежная студэнтка беларускай ВНУ затрыманая пры спробе выехаць у Еўрасаюз з дапамогай чужога пашпарта, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 лістапада ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль).
Дзяўчына прад’явіла пашпарт грамадзяніна Бельгіі, які “выклікаў падазрэнне ў пагранічніка”. Праверка паказала, што дакумент належыць не ёй.
“Парушальнікам выявілася грамадзянка Рэспублікі Бурундзі, якая навучаецца ў адной з беларускіх ВНУ, — гаворыцца ў паведамленні. — Паводле яе слоў, яна не магла трапіць у Еўрасаюз з дапамогай свайго пашпарта праз адсутнасць візы. У сувязі з гэтым дзяўчына пазычыла дакумент для перасячэння мяжы ў сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу”.
У дачыненні да замежніцы распачаты адміністрацыйны працэс “за спробу незаконнага перасячэння мяжы”. “Акрамя буйнога штрафу да 100 базавых велічынь (4.200 рублёў. — “Позірк”.), парушальніку пагражае яшчэ і крымінальная адказнасць за выкарыстанне заведама падложнага дакумента”, — заявіў Дзяржпагранкамітэт.
Раней ведамства паведамляла, што з чэрвеня да пачатку верасня 2025 года пагранічнікі затрымалі сем чалавек з падробленымі пашпартамі. Акрамя таго, было зафіксавана яшчэ больш за сотню выпадкаў, калі асобы, што перасякаюць мяжу, прад’яўлялі дакументы, якія сталі несапраўднымі.
Напрыклад, было 65 выпадкаў падачы пратэрмінаваных дакументаў, у тым ліку не абноўленых пасля змены прозвішча. 43 асобы падалі пашпарты з пашкоджаным фатаздымкам або размытай пячаткай органа, які выдаў дакумент. Перасячы мяжу з пашкоджанымі пашпартамі — з вырванымі старонкамі або ў трухлявым стане — спрабавалі 6 грамадзян.
Яшчэ 14 чалавек прыбылі ў пункты пропуску без дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы.

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


