Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Ад пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — Дзяржэнергагазнагляд
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+
19 снежня, Позірк. 44-гадовы грамадзянін Літвы спрабаваў вывезці з Польшчы ў Беларусь “Мэрсэдэс” (2025 года выпуску), кошт якога ацэньваецца ў 450 тыс. злотых (каля 110 тыс. еўра), паведамляе прэс-служба Памежнай аховы.
Інцыдэнт адбыўся на аўтамабільным памежным пераходзе ў Цярэспалі (з беларускага боку — “Брэст”). Аўтамабіль знаходзіўся ў вышуку на тэрыторыі Польшчы.
“Пачаты папярэдні разбор. Кіроўца затрыманы, а транспартны сродак канфіскаваны і перададзены ў паліцыю Цярэспаля для далейшага расследавання”, — адзначылі памежнікі.
Ад пачатку года на гэтым участку мяжы было канфіскавана 179 аўтамабіляў, кошт якіх ацэньваецца больш як у 17 млн злотых (больш за 4 млн еўра).

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю