Беларусь дапамагае РФ наносіць удары па ўкраінскай чыгунцы — Зяленскі

26 снежня, Позірк. Беларусь спрыяе расійскім ударам па чыгунцы ў заходняй частцы Украіны, паведаміў журналістам украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць інфармагенцтва УНІАН, пра гэта ішла гаворка 26 снежня на пасяджэнні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага Украіны.
Удары наносяцца па чыгунцы ў Валынскай вобласці, выкарыстоўваюцца беспілотнікі Shahed, удакладніў Зяленскі.
“Праблема ў тым, што яны бачаць нашы межы перахопнікаў, якімі мы нядрэнна працуем, і хочуць іх абыходзіць. Абыходзяць яны іх дзякуючы, дарэчы, і Беларусі, і беларускай зямлі. І тэхнічна — дзякуючы Беларусі таксама. Гэта сур’ёзнае пытанне. Я паставіў усе задачы, на наступную стаўку будзе адказ”, — адзначыў прэзідэнт Украіны.
24 снежня паведамлялася, што Зяленскі даручыў рыхтаваць “варыянты дзеянняў у адказ” на размяшчэнне ў Беларусі расійскага ракетнага комплексу “Арэшнік”.
Перамовы аб спыненні вайны не могуць весціся на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні СМІ 7 лістапада пасля пасяджэння стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.
“Калі ёсць вынік — любы фармат [перамоў]. Акрамя [тэрыторыі] Расіі і Беларусі, бо яны саюзнікі ў гэтай вайне супраць нас. Паколькі вайна пачалася — і Лукашэнку трэба [пра гэта] не забываць, ён цяпер стаў нешта вельмі гаваркім у медыя і паказвае, які ён добры да нашага народа. Нам яго дабрыня а чацвёртай раніцы з ракетамі, якая прыйшла, нам яна не патрэбная”, — падкрэсліў Зяленскі.
“І калі ён думае, што сваімі словамі ён так трошачкі загаворыць нашу памяць, мы маладыя людзі, усё вельмі добра памятаем, і ён усё роўна будзе плаціць за тое, што ён зрабіў. А менавіта дапусціў наступ са сваёй тэрыторыі. Пачатак поўнамаштабнай вайны прыляцеў да нас з тэрыторыі Беларусі, ніхто гэта забываць не будзе”, — заявіў украінскі лідар.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле даных расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю ў карысць расійскага ваенна-прамысловага комплексу.


- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе доля апраўдальных прыгавораў у крымінальных працэсах зменшылася да 0,13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗапасы гарэлкі і піва ў гандлі за год павялічыліся, свініны і ялавічыны —зменшылісяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі выяўлена амаль 280 тыс. фактаў самавольнага заняцця зямлі — ДзяржкаммаёмасцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі каля 49 тыс. будынкаў — Дзяржкаммаёмасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства

