РФ атакуе Украіну, размяшчаючы абсталяванне для навядзення БПЛА на дахах жылых дамоў у Беларусі — Зяленскі

26 снежня, Позірк. Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для “абыходу ўкраінскай сістэмы перахопу” і нанясення удараў дронамі Shahed, заявіў журналістам 26 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Са спасылкай на звесткі выведкі ён паведаміў, што “ў памежных населеных пунктах Беларусі на дахах звычайных жылых пяціпавярховых дамоў размешчаныя антэны і іншае абсталяванне”, адзначае інфармагенцтва УНІАН.
Паводле слоў Зяленскага, гэта абсталяванне выкарыстоўваецца для “навядзення і кіравання ўдарамі дронаў Shahed па аб’ектах у заходніх рэгіёнах Украіны”.
Украінскі лідар падкрэсліў, што размяшчэнне вайсковай інфраструктуры на жылых дамах з’яўляецца “грубым грэбаваннем чалавечымі жыццямі”. Украіна, дадаў ён, мае намер праінфармаваць аб гэтым міжнародных партнёраў і “рыхтаваць сумесныя меры ў адказ”.
Раней Зяленскі заявіў, што Беларусь спрыяе расійскім ударам па чыгунцы ў заходняй частцы Украіны.
Паводле яго слоў, пра гэта ішла гаворка 26 снежня на пасяджэнні стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага Украіны.
Удары наносяцца па чыгунцы ў Валынскай вобласці, выкарыстоўваюцца беспілотнікі Shahed, удакладніў Зяленскі.
“Праблема ў тым, што яны бачаць нашы межы перахопнікаў, якімі мы нядрэнна працуем, і хочуць іх абыходзіць. Абыходзяць яны іх дзякуючы, дарэчы, і Беларусі, і беларускай зямлі. І тэхнічна — дзякуючы Беларусі таксама. Гэта сур’ёзнае пытанне. Я паставіў усе задачы, на наступную стаўку будзе адказ”, — адзначыў прэзідэнт Украіны.
24 снежня паведамлялася, што Зяленскі даручыў рыхтаваць “варыянты дзеянняў у адказ” на размяшчэнне ў Беларусі расійскага ракетнага комплексу “Арэшнік”.
Перамовы аб спыненні вайны не могуць весціся на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні СМІ 7 лістапада пасля пасяджэння стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.
“Калі ёсць вынік — любы фармат [перамоў]. Акрамя [тэрыторыі] Расіі і Беларусі, бо яны саюзнікі ў гэтай вайне супраць нас. Паколькі вайна пачалася — і Лукашэнку трэба [пра гэта] не забываць, ён цяпер стаў нешта вельмі гаваркім у медыя і паказвае, які ён добры да нашага народа. Нам яго дабрыня а чацвёртай раніцы з ракетамі, якая прыйшла, нам яна не патрэбная”, — падкрэсліў Зяленскі.
“І калі ён думае, што сваімі словамі ён так трошачкі загаворыць нашу памяць, мы маладыя людзі, усё вельмі добра памятаем, і ён усё роўна будзе плаціць за тое, што ён зрабіў. А менавіта дапусціў наступ са сваёй тэрыторыі. Пачатак поўнамаштабнай вайны прыляцеў да нас з тэрыторыі Беларусі, ніхто гэта забываць не будзе”, — заявіў украінскі лідар.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле даных расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю ў карысць расійскага ваенна-прамысловага комплексу.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года бульба ў Мінску падаражэла на 16%, у Магілёўскай вобласці — патаннела на 22% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль ва ўсіх стаўленне да чужой уласнасці бестурботна-грэблівае, лічаць ідэолагі Акадэміі кіраванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



