За год BySol сабраў больш за 1,25 млн еўра дапамогі для беларусаў

31 снежня, Позірк. Паводле папярэдніх звестак, за 2025 год фонд салідарнасці BySol сабраў больш за 1,25 млн еўра ахвяраванняў для маючых патрэбу беларусаў, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Удакладняецца, што гэтая лічба ўключае і персанальныя зборы, і зборы BySol (напрыклад, на калядныя падарункі дзецям палітвязняў), а таксама зборы на розныя ініцыятывы.
У 2025 годзе ўсяго было праведзена каля 250 персанальных збораў, у тым ліку 12 — для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Пры гэтым, паводле даных фонду, і колькасць данатаў, і іх сярэдні памер павялічваюцца.
BySol асобна адзначыў два экстранныя зборы для патрэб вызваленых і прымусова дэпартаваных з Беларусі палітвязняў, падчас якіх было сабрана адпаведна 111 тыс. і 260 тыс. еўра.
Таксама за год у арганізацыі “зафіксавалі 140 кейсаў эвакуацыі”, у тым ліку — цэлых сем’яў, якія сёння знаходзяцца ў бяспецы.
Фондам праведзена амаль 500 выплат на тэрміновыя патрэбы палітвязням пасля іх вызвалення, а таксама падтрымана 10 ініцыятыў міні-грантамі на агульную суму амаль 37 тыс. еўра.
Гарачая лінія BySol за год “апрацавала больш за дзве тысячы запытаў рознай складанасці”. “Гэтая паслуга ананімная і бяспечная, і мы яе аказваем на прафесійным узроўні”, — адзначылі ў арганізацыі.
Фонд салідарнасці BySol заснаваны ў 2020 годзе на фоне палітычных падзей у Беларусі, якія пацягнулі беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і масавую эміграцыю з краіны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордны за апошнія чатыры тыдні сутачны лік спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



