Мінскі аэрапорт задзейнічаў дадатковыя сілы для ачысткі ўзлётна-пасадачнай паласы
9 студзеня, Позірк. Нацыянальны аэрапорт Мінск паведаміў 9 студзеня, што яго службы працуюць “ва ўзмоцненым рэжыме для забеспячэння бяспечных умоў выканання палётаў”.
Адзначаецца, што аэрапорт “працягвае функцыянаваць у штатным рэжыме ў складаных метэаўмовах”.
“Выведзеныя дадатковыя рэзервы тэхнікі, узмоцненыя брыгады рабочых, кіроўцаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Для ачысткі і апрацоўкі антыгалалёднымі рэагентамі ўзлётна-пасадачнай паласы, рулёжных дарожак і перона, уборкі снегу на прывакзальнай плошчы задзейнічана каля 50 адзінак шматфункцыянальнай снегаўборачнай тэхнікі, спецмашын для размеркавання хімрэагентаў, камунальнай тэхнікі. Ва ўборцы снегу задзейнічана звыш 220 работнікаў аэрапорта”, — адзначае порт.
Звяртаецца ўвага, што снегаўборачная тэхніка на ўзлётна-пасадачнай паласе працуе “практычна без прыпынку”, “праводзіцца своечасовая ўборка снегу для забеспячэння высокага ўзроўню бяспекі палётаў”. Таксама праводзіцца “перадпалётная супрацьабледзяляльная апрацоўка паветраных судоў з мэтай выдалення замерзлых ападкаў і прадухілення іх з’яўлення на паверхнях самалёта да ўзлёту”.
Пасажырам і сустракаючым рэкамендуецца “планаваць сваю паездку ў аэрапорт загадзя, улічваючы ўмовы надвор’я і дарожную абстаноўку”.
Паводле даных табло аэрапорта, увечары 8 студзеня, ноччу, раніцай і днём 9 студзеня некаторыя рэйсы вылецелі з затрымкай. Напрыклад, самалёт у Дубай адправіўся на 9,5 гадзіны пазней, у 12:32 замест 3:05.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



