Дарадца Ціханоўскай заклікаў правесці чарговы раўнд стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмсіламі Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 4 лютага 2026 года ў 11:22
4 лютага, Позірк. Правесці чарговы, трэці раўнд стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі заклікаў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, выступаючы ў якасці сведкі на слуханнях, прысвечаных сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі 3 лютага. Мерапрыемства прайшло ў Камісіі па правах чалавека Тома Лантаса ў Кангрэсе ЗША.
Дарадца дэмліпра рэкамендаваў Кангрэсу і амерыканскай адміністрацыі працягнуць і інтэнсіфікаваць намаганні для забеспячэння вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі і недапушчэння ўзяцця Аляксандрам Лукашэнкам новых закладнікаў, а таксама для спынення транснацыянальных рэпрэсій.
Кучынскі заклікаў амерыканскі бок “пашырыць тэрміновую гуманітарную дапамогу, медыцынскае абслугоўванне, рэабілітацыю і рэлакацыю“ былых палітвязняў.
Ён рэкамендаваў “надаваць значную падтрымку беларускім дэмакратычным інстытутам, такім як офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада“.
Дарадца дэмлідара заклікаў захоўваць ціск на беларускі рэжым у выглядзе санкцый, увязаўшы любое магчымае іх змякчэнне “з рэальным і прыдатным для праверкі“ прагрэсам у галіне захавання правоў чалавека ў Беларусі.
Яшчэ адной рэкамендацыяй амерыканскаму боку стала больш хуткае прыняцце новай рэдакцыі Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, бягучы праект якога носіць назву “Закон аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі“.
Першы раўнд дыялогу стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі адбыўся ў Вашынгтоне 6-8 снежня 2023 года, другі — у Вільнюсе 3-4 снежня 2024-га.
Пасля прыходу да ўлады ў ЗША прэзідэнта Дональда Трампа дыялог пакуль не праводзіўся.
Камісія па правах чалавека Тома Лантаса (Tom Lantos Human Rights Commission) — двухпартыйная камісія па правах чалавека пры Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.
Яна сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў розных краінах, праводзіць адпаведныя слуханні і брыфінгі, дае рэкамендацыі амерыканскім заканадаўцам і ўрадавым структурам.
Акрамя Кучынскага ў якасці сведак на слуханнях 3 лютага выступілі былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік літоўскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віціс Юрконіс і міжнародны юрыст па правах чалавека з ЗША Язмін Д. Кэмеран.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



