Мінск 13:21

У спіс “экстрэмістаў” дададзена 29 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Ron Dyar / unsplash.com

13 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 13 сакавіка дадало ў “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 29 чалавек. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.402 пазіцыі.

11 чалавек унесена ў спіс з пазнакай “адбывае пакаранне”. У іх ліку палітвязні Артур Тарасаў (у рамках справы “Беларускага Гаюна” асуджаны паводле арт. 3614 КК; прыгавор праваабаронцам невядомы) і Яўген Дорахаў (асуджаны паводле артыкулах 130, 3614, 367 і 368; затрыманы за каментарыі, падрабязнасці справы і вырак праваабаронцам невядомыя).

З аналагічнай пазнакай пералік папоўнілі Віталь Цішчанка, Віталь Галубоўскі, Аляксандр Гетчанка, Антон Целеш, Арцём Шманоўскі і Святлана Братчэня (усе асуджаныя паводле арт. 3614), а таксама Ігар Клімковіч (арт. 130), Руслан Тупік (арт. 130 і 368), Аляксандр Радзюк (арт. 13, 130, 293, 368 і 369).

Яшчэ 18 чалавек унесена ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная”, якая, як правіла, сведчыць пра пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Гэта Анастасія Зверава, Віктар Койпаш, Анатоль Бурак, Дзмітрый Тарын, Уладзімір Літвінаў, Андрэй Ліпчонак, Андрэй Арол, Мікіта Баранаў, Яўген Іскра, Максім Кандраценка, Дзмітрый Шаплыка, Уладзіслаў Січкар, Сяргей Латышэвіч, Вадзім Мікуліч, Аляксандра Яніцкая і Таццяна Ярашэвіч (усе — паводле арт. 3614), Вольга Ціханавецкая (арт. 3614 і 368), Ганна Прымачова (арт. 3611, 368 і 3691).

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі рэгулярна папаўняе спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фарміраванняў” і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы “аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”, адзначалася ў студзеньскім дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Даведка “Позірку”:

  • арт. 13 КК — падрыхтоўка да злачынства;
  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 293 — масавыя беспарадкі;
  • арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, у тым ліку таго, які спыніў свае паўнамоцтвы;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, які спыніў свае паўнамоцтвы;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
Падзяліцца: