Старшыня Рады БНР заклікала беларусаў не даваць РФ здзеквацца з сябе

25 сакавіка, Позірк. Не даваць Расіі здзеквацца з сябе заклікала беларусаў у віншаванні да Дня Волі 25 сакавіка старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.
Яна падкрэсліла, што (арфаграфія аўтара захаваная) “менавіта бальшавіцкая Расея патапіла ў крыві незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі”, “менавіта з Масквы ішлі загады на зьнішчэньне ў Курапатах нацыянальнай творчай і навуковай эліты, на ліквідацыю працавітага сялянства”. Нядоўгі час нацыянальнага адраджэньня “быў спынены стаўленікам Масквы Лукашэнкам”.
“Нажаль, пасьля ледзь не стагодзьдзя акупацыі і хітрай прапаганды з боку тае самае Масквы сьвет забыўся пра беларусаў, пакуль наш народ ня прыпомніў яму у 2020-м годзе пра нашае існаваньне! Толькі дзякуючы Вашаму гераізму і адвазе сотняў тысяч Беларусаў, якія выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на вуліцы Беларусі, мы аджылі! Калі-б зноў ня ўмяшалася Масква, магчыма, мы ўжо жылі б у нашым вольным краю. І не змагаліся б сёньня за вызваленьне тысячаў палітычных вязьняў, якія яшчэ ўсё сядзяць за кратамі ў Беларусі“, — напісала Сурвіла.
Яна звярнулася да беларусаў: “Дарагія мае суродзічы Беларусы, не дазвольце нашым адвечным ворагам зьдзекавацца над Вамі толькі таму, што гэта выгадна аднаму чалавеку! Не давайце нікому называць Вас агрэсарамі суседняй краіны. Мы стары Эўрапейскі народ — нашае месца ў дэмакратычнай Эўропе — і толькі тады, калі мы станемся незалежнымі ад так званага “старэйшага брата” — толькі тады мы зоймем тое пачэснае месца між цывілізаванымі народамі сьвету, на якое мы маем поўнае права! Хочацца верыць, што тады ні Масква, ні тэрор ня згасяць тае паходні, якую мы будзем несьці шчыльнымі радамі наперад“.
Сурвіла падкрэсліла, што будучыня беларусаў залежыць ад кожнага з іх.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі пагражаюць затрыманнямі і судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі“, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як марыянеткавае стварэнне пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Святкаванне з 21 сакавіка праходзіць у Польшчы, Літве, ЗША і іншых краінах. Следчы камітэт, як і ў мінулыя гады, пагражае удзельнікам святкавання Дня Волі за мяжой крымінальным пераследам і канфіскацыяй маёмасці на радзіме.
Іванка Сурвіла ўзначальвае Раду БНР з 31 жніўня 1997 года. Сама рада працуе ў выгнанні з 1919 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



