Форум “Шлях да волі” у Кіеве заклікаў ЕС стварыць “каардынацыйны фармат” для Беларусі з удзелам суседніх краін

26 сакавіка, Позірк. Стварыць для Беларусі “каардынацыйны фармат” заклікалі Еўрасаюз і “краіны рэгіёна” ўдзельнікі форуму “Шлях да волі”, які адбыўся ў Кіеве 25 сакавіка.
Ядром “будучага рэгіянальнага фармату падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл” названыя Украіна, Польшча, Літва і Латвія.
У рэзалюцыі форуму адзначаецца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўяўляе пагрозу для рэгіянальнай бяспекі і актыўна падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.
Удзельнікі вітаюць палітычную, гуманітарную і інфармацыйную падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, прызнаюць важную ролю беларускіх добраахвотнікаў у барацьбе за свабоду Украіны і Беларусі, рэкамендуюуць стварыць праграмы падтрымкі беларускіх ветэранаў.
Падкрэсліваецца, што формы беларускай нацыянальна-вызваленчай барацьбы павінны адпавядаць міжнароднаму праву і прынцыпам функцыянавання дэмакратычных дзяржаў.
У дакуменце адзначаецца, што форум становіцца штогадовай пляцоўкай для каардынацыі дзеянняў, абмену інфармацыяй і выпрацоўкі супольных стратэгій падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі.
Ад беларускага боку ў мерапрыемстве бралі ўдзел намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка (анлайн), прадстаўнікі АПК Аліса Рыжычэнка, Валерый Мацкевіч, Павел Баркоўскі, Вадзім Кабанчук, Вольга Зазулінская, Маргарыта Ворыхава, беларускія добраахвотнікі Мікіта Забуга, добраахвотнікі з пазыўнымі “Салам”, “Беларус”, “Север”, кіраўніца Free Belarus Center Паліна Бродзік, палітычны аналітык Ігар Тышкевіч, кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка.
Сярод украінскіх удзельнікаў былі начальнік упраўлення недружалюбных краін МЗС Украіны Ілля Квас, дырэктар праграмы расійскіх і беларускіх даследаванняў Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраслаў Чарнагор, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда, прадстаўнік міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Уладзімір Камінскі, народныя дэпутаты Украіны Сафія Фядына (“Еўрапейская салідарнасць”), Алег Дунда (“Слуга народа”), Вадзім Галайчук (“Слуга народа”), намеснік дырэктара Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі Дзмітрый Грамакоў, спецыяліст Офіса вайсковага амбудсмена Людміла Калянчук, палітолаг Максім Пляшко і інш.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


