У спіс “экстрэмістаў” уключана яшчэ 24 чалавекі

27 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 27 сакавіка дадала ў “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 24 чалавекі. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.448 пазіцый.
Пяць чалавек — былыя і цяперашнія байцы палка Каліноўскага, які ваюе ва Украіне, — знаходзяцца ў вышуку:
былы камандзір Дзяніс Прохараў (абвінавачанні выстаўленыя паводле ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 285, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 3614, ч. 1 і 2 арт. 2904, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309, ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 309, ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361 КК),
былы намеснік камандзіра, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацбяспецы Вадзім Кабанчук (ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 арт. 285, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 2904, ч. 2 арт. 2902, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309, ч. 4 арт. 309, ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 2905),
член савета камандзіраў Павел Шурмей (ч. 1 і 2 арт. 285, ч. 1 і 3 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 арт. 2905, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, арт. 3691),
інструктар Аляксей Назараў (ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 2 арт. 285, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 357, арт. 130, ч. 2 арт. 2905),
штурмавік атрада “Волат” Аляксей Кавальчук (ч. 2 арт. 285, ч. 1 і 2 арт. 3613, ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 368, арт. 3615, ч. 2 арт. 2905, ч. 1 арт. 357).
У спіс трапілі адбываючыя пакаранне Сяргей Шчарбакоў (ч. 3 арт. 361, ч. 1, 2 арт. 3614), Іван Кавальскі (ч. 1 арт. 3611, ч 1 арт. 130, ч. 1 арт. 1301), Уладзіслаў Якубоўскі (ч. 1 арт. 342, ч. 1, 2 арт. 3614), Наталля Дзядзюля (ч. 1 арт. 130, ч. 1, 2 арт. 3614), Кірыл Сарокін (арт. 3691, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368, ч. 1, 2 арт. 3614), Арцём Шабунёў (арт. 130, арт. 369, арт. 364, арт. 366), Святлана Якубовіч і Алег Вашкевіч (абодва паводле ч. 1, 2 арт. 3614).
Яшчэ насупраць прозвішчаў шасці чалавек, асуджаных па гэтых частках арт. 3614, пазначана “судзімасць не пагашаная”. Гэта Ігар Жук, Данііл Лазебны, Данііл Сачыўка, Мікіта Мароз і Аляксандр Повад. З такім жа запісам пералік папоўніўся звесткамі пра Руслана Кажашава і Дзяніса Васільева (абодва — ч. 1 арт. 3614), Вікторыі Бакуновіч (арт. 3611 і 3614) і Ігара Неймана (ч. 1, 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 368).
Яшчэ двое адбываюць пакаранне: Вадзім Дорах (ч. 1 арт. 130) і Раман Дзямідаў (ч. 1, 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 368).
Даведка “Позірку”:
арт. 13 КК — падрыхтоўка да злачынства;
130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
285 — стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй;
289 — акт тэрарызму;
2902— садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці;
2904 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй;
2905 — арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі;
309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў спалучэння;
357 — змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
3613 (у ранейшай і цяперашняй рэдакцыях) — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
3614 (у ранейшай і цяперашняй рэдакцыях) — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
3615 — праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці;
3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.


- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

