ЕАБР бачыць умовы для далейшага росту спажывецкай актыўнасці ў Беларусі

30 сакавіка, Позірк. У Беларусі “захоўваецца ўстойлівы рост рэальных заробкаў”, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Аналітыкі адзначылі, што ў лютым рэальныя заробкі павялічыліся на 6,5% у гадавым вымярэнні (г/г) пасля 6,3% у студзені.
“Апераджальная дынаміка захоўваецца ў бюджэтным сектары, дзе рост аплаты працы склаў 9,6% г/г, перавышаючы сярэдні ўзровень па эканоміцы, — адзначыў ЕАБР. — Рост заробкаў падтрымлівае павелічэнне наяўных даходаў насельніцтва (+7,5% г/г у студзені 2026 г.), што фармуе ўмовы для далейшага пашырэння спажывецкай актыўнасці”.
На пачатку лютага аналітыкі банка заявілі пра чаканні далейшага падвышэння заробкаў у Беларусі. У студзені эксперты выказалі меркаванне, што гадавая інфляцыя захаваецца на ўзроўні 6,9% (“каля абноўленай мэты”) на фоне высокай спажывецкай актыўнасці, зніжэння курсу нацыянальнай валюты, імпарту цэнавага ціску з Расіі і выкарыстання прудэнцыйных мер Нацыянальнага банка для ахаладжэння спажывання.
Праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў лютым 2026 года склаў 2.743 рублі — на 14,1 менш (-0,5%), чым у студзені (2.757,1).
У снежні 2024 года гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля; студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6, лістападзе — 2.703,7, снежні — 3.112,7.
Такім чынам, зніжэнне гэтага індыкатара назіралася другі месяц запар.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

