Белстат: Інфляцыя ў траўня склала 0,1%, з пачатку года — 2,6% (падрабязна)

10 чэрвеня, Позірк. Спажывецкія цэны ў траўні 2026 года павялічыліся на 0,1%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Харчовыя тавары за месяц патаннелі на 0,2%, нехарчовыя падаражэлі на 0,1%, паслугі — на 0,4%.
У параўнанні са снежнем 2025-га рост склаў 2,6%: харчовыя тавары — на 1,5%, нехарчовыя — на 1,4%, паслугі — на 5,9%.
У гадавым вымярэнні (да траўня 2025-га) цэны сталі вышэйшымі на 4,8%: харчовыя тавары — на 4,9%, нехарчовыя — на 2%, паслугі — на 8,5%.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2025 год, цэны не павінны былі вырасці больш, чым на 5%. Такім чынам, афіцыйная інфляцыя па выніках года перавысіла планавы паказчык на 1,8 працэнтнага пункта.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.
Гадавы прырост не павінен перавысіць 7%, як і закладзена ў зводзе важнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.
У студзені цэны не павінны былі вырасці больш чым на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (фактычна +0,5%), у лютым (з нарастаючым вынікам) — не больш за 2% (+1%), сакавіку — 2,5% (+1,6%), красавіку — 3,1% (+2,5%), траўні — 3,4% (+2,6%).
Далей: чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
Паводле інфармацыі Нацбанка, адчувальная інфляцыя, згодна з вынікамі штоквартальнага апытання насельніцтва, у снежні 2025 года ў гадавым вымярэнні склала 11,3%, чаканая інфляцыя ў наступныя 12 месяцаў — 11,2%. У верасні 2025-га гэтыя паказчыкі былі роўныя 11,2% і 10,7% адпаведна. Такім чынам, паказчык адчувальнай інфляцыі вырас на 0,1 п.п., чаканай — на 0,5.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку 2026 года, паводле даных Белстата, склала 2.952,9 рубля — на 22,9 менш (-0,8%), чым у сакавіку (2.975, 8). У студзені яна была роўная 2.757, 1 рубля, у лютым — 2.743.
З 1 чэрвеня па рашэнні Нацбанка стаўка рэфінансавання зніжаная з 9,75% да 9,25%. Стаўка па крэдыце овернайт — з 11,25% да 10,75% гадавых.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



