Лукашэнка: Я не імператар, як Трамп ці Пуцін

20 красавіка, Позірк. “Я быў далёкі і цяпер тым больш ад таго, каб настроіцца на ўсеагульную любоў. І ведаеце, я не імператар, як [прэзідэнт ЗША] Дональд Трамп або [прэзідэнт Расіі] Уладзімір Пуцін”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю прапагандысцкаму тэлеканалу RT (раней Russia Today), якое ўзяў яго супрацоўнік амерыкана-кубінскага паходжання Рык Санчас.
“Яны могуць сабе дазволіць разважаць над тым, каб іх любілі. У мяне не тыя магчымасці, што ў іх. Ад гэтага адбываецца вось гэта спакойнае стаўленне да любові, асабліва праз доўгія гады прэзідэнцтва. Я дасведчаны чалавек. Я прачытаў: нейкі бруд на мяне льюць, “дыктатар“ і г.д. Я да гэтага спакойна стаўлюся”, — сказаў Лукашэнка.
Ён заявіў, што дыктатарам сябе не лічыць: “Не, ні ў якім разе. У мяне няма рэсурсу такога, каб дыктаваць. Вось у Трампа ён ёсць, гэты рэсурс. І ён дыктуе: у Венесуэле, на Кубе, у вас на радзіме, спрабуе ў Іране дыктаваць, Кітаю — ну, усім краінам чагосьці прадыктаваць. У яго ёсць гэты рэсурс. Я гісторык, я ведаю, як было ў гісторыі. Калі ў цябе няма гэтага рэсурсу, той ты не спрабуй дыктаваць“.
“А па-другое, — працягнуў Лукашэнка, — дыктатура заўсёды прыводзіць да нейкай паразы, да краху. Так, як адбылося ў вас (ЗША. — “Позірк“.) з Іранам. Хай не крах, але нешта на паразу падобна. Таму, калі ты дыктатар, трэба быць вельмі акуратным і асцярожным. Мазгі трэба ўключаць часцей і галаву на плячах, як у нас кажуць, мець“, — заявіў Лукашэнка.
Інтэрв’ю было ўзятае 17 красавіка. Прэс-служба Лукашэнкі расцягнула яго публікацыю на некалькі дзён. Цытаты прыведзеныя па відэафрагментах.

- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

