Мінск 21:54

У ДТЗ пад Магілёвам пацярпела шматдзетная сям’я — у бальніцу дастаўленыя бацькі і трое дзяцей

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

19 красавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні ў Магілёўскім раёне паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

ДТЗ здарылася 19 красавіка каля 11:40 ля вёскі Князеўка. Адзначаецца, што 47-гадовая кіроўца аўтамабіля “Нісан” пры выездзе з другараднай дарогі не саступіла дарогу аўтамабілю “Форд” пад кіраваннем 32-гадовага магілёўца, які рухаўся з жонкай і малалетнімі дзецьмі.

“У выніку ДТЗ кіроўца і чацвёра пасажыраў “Форда”, з якіх трое малалетніх (1,8 года, 6 і 9 гадоў), дастаўленыя ў бальніцу для абследавання”, — гаворыцца ў паведамленні.

Звяртаецца ўвага, што “ўсе дзеці знаходзіліся ў спецыяльных утрымлівальных прыладах і былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што дазволіла пазбегнуць сур’ёзных, трагічных наступстваў”.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: