Лукашэнка пра “вялікую здзелку” з Трампам: Палітвязні, санкцыі — гэта дробязь, значна больш пытанняў трэба ўрэгуляваць

19 красавіка, Позірк. “Гаворка пра вялікую здзелку ідзе даўно, з першых дзён маіх перамоваў са Злучанымі Штатамі Амерыкі”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка ў інтэрв’ю амерыканска-кубінскаму журналісту Рыку Санчэсу для падкантрольнага Расіі міжнароднага тэлеканала RT.
“Няпраўда, што я прама гару жаданнем пабываць у ЗША і вось проста паціснуць руку Дональду Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б убачыць гэтага чалавека сам-насам і паціснуць яму руку. Але гэта не самамэта. Гэта не галоўнае”, — сказаў Лукашэнка (фрагмент інтэрв’ю апублікаваў 19 красавіка тэлеграм-канал яго прэс-службы).
Традыцыйна назваўшы “Валодзем” прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, палітык запэўніў, што ў адрозненне ад украінскага лідара ён не пабяжыць да Трампа “прасіць грошы або зброю”. “Мне гэта трэба? Трэба. І грошы нядрэнна, і зброя нядрэнна. Але я ж разумею, што я ў такой сітуацыі, якая радыкальна адрозніваецца ад пазіцыі Зяленскага. Мне кланяцца і чагосьці выпрошваць не трэба”, — дадаў Лукашэнка.
“Было б нядрэнна, але… Пакуль абыходзімся без гэтага, — адзначыў ён, маючы на ўвазе свой патэнцыйны візіт у ЗША. — Калі амерыканскі бок бачыць, што заўтра будзе сустрэча васала з імператарам, гэтага таксама не будзе. Гэта не нейкая, ведаеце, напышлівасць. Гэта не пеўневая нейкая палітыка. Не, гэта палітыка рэальнага прэзідэнта, які паважае ўласны народ”.
“Таму, — сказаў Лукашэнка, — я гатовы да гэтай сустрэчы. Мы гатовыя. Мы гатовыя да здзелкі, але яе трэба падрыхтаваць, каб там былі інтарэсы і Злучаных Штатаў Амерыкі, і Беларусі. І амерыканцы павінны зразумець, шмат хто ў Еўропе зразумелі, што санкцыі не адыгралі сваёй ролі. Мы прыстасаваліся. Таму палітвязні, санкцыі… Слухайце, гэта дробязь. У нас значна больш пытанняў, якія трэба ўрэгуляваць. І гэта тэма вялікай здзелкі. Як толькі мы падрыхтуем на нізкім узроўні, мы гатовыя з Дональдам [Трампам] сустрэцца і падпісаць гэтае пагадненне”.
Якія пытанні варта ўрэгуляваць, спікер не ўдакладніў.
Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра сваю гатоўнасць заключыць “вялікую здзелку” з Вашынгтонам. Упершыню ён пра гэта сказаў 14 кастрычніка 2025 года на нарадзе па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіцці беларуска-амерыканскіх адносін.
20 сакавіка, распавядаючы прапагандыстам пра перамовы з амерыканцамі, Лукашэнка казаў пра “вялікую здзелку” з ЗША: “Мы гатовыя, Дональд прапануе вялікую здзелку і сустрэцца. Аж да таго, што ў яго дома, у Фларыдзе, і дамовіцца”.
30 сакавіка Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial заявіў, што чакае сустрэчы з Лукашэнкам на наступным пасяджэнні Савета міра.
З мінулага года Лукашэнка рэгулярна сустракаецца ў Мінску з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам Трампа па Беларусі Джонам Коўлам. Вынікам перамоваў становіцца вызваленне палітвязняў (як правіла, з наступнай прымусовай высылкай з Беларусі). У адказ ЗША аслабляюць санкцыі ў дачыненні да Мінска.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



