Мінск 03:32

У рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы

Стэла "Мінск-горад-герой"
Ілюстрацыйнае фота: sb.by

22 красавіка, Позірк. Беларускія гарады “пусцеюць і старэюць”, а блізкасць да Мінска больш не гарантуе ім росту. Пра гэта гаворыцца ў прэзентаваным 22 красавіка даследванні Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) “Рэйтынг беларускіх гарадоў”.

Аўтары даследвання падкрэсліваюць, што ім было складана “аб’ектыўна ацэньваць развіццё гарадоў з-за мяжы і ва ўмовах абмежаванага доступу да звестак”, акрамя таго, “сітуацыя ўскладняецца вайной ва Украіне, рэпрэсіямі, санкцыямі, залежнасцю ад расійскай эканомікі, міграцыяй і старэннем насельніцтва — усё гэта істотна змяняе краіну”. 

У рэйтынг увайшлі 40 гарадоў Беларусі з колькасцю насельніцтва больш за 19 тыс. чалавек, аналіз праводзіўся па такіх паказніках, як дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, якасць жыцця, мясцовыя ўлады, турызм.

Паводле даследвання “найлепшы горад” Беларусі сёння — гэта месца, “куды можна перабрацца для лепшага жыцця, калі не хочаш з’язджаць з краіны”, гэта горад з “адносна стабільным і адначасова жывым развіццём, дзе прасцей будаваць будучыню: вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей”. Таксама у такім горадзе ёсць “доступ да медыцынскіх і сацыяльных паслуг, магчымасць атрымліваць годны даход, празрыстасць мясцовай улады і хаця б мінімальны ўплыў на яе рашэнні”.

На першае месца ў рэйтынгу аўтары вызначылі Мінск. Далей ідуць Брэст, Гродна, Смалявічы (Мінская вобласць), Віцебск.

Як адзначыў на прэзентацыі журналіст, былы палітвязень Яўген Меркіс, гарады, якія “раней паказвалі добрую дынаміку развіцця і якасць жыцця” — Салігорск і Дзяржынск (Мінская вобласць, 4 і 5 месцы ў рэйтынгу 2022 года), зараз апынуліся на 9 і 12 месцах адпаведна. “Катастрафічнае падзенне” прадэманстраваў Жодзіна, які з 8-й пазіцыі апусціўся на 26-ю.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: