Казахстан на паўгода забараніў імпарт яек, у 2025-м Беларусь была трэцім паводле велічыні пастаўшчыком гэтай прадукцыі

27 красавіка, Позірк. Міністэрства сельскай гаспадаркі Казахстана на шэсць месяцаў забараніла імпарт курыных яек. Згодна з загадам ведамства № 146 ад 17 красавіка (набыло моц 21 красавіка), забарона тычыцца ўсіх краін, у тым ліку дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае для абароны мясцовых вытворцаў.
Паводле інфармацыі казахстанскага дзелавога выдання LS, якое абапіраецца на даныя Бюро нацыянальнай статыстыкі і Камітэта дзяржаўных даходаў, у 2025 годзе Беларусь заняла трэцяе месца сярод пастаўшчыкоў свежых курыных яек у Казахстан — 2,7 млн (зніжэнне ў 2,6 раза ў гадавым вымярэнні). Больш паставілі Расія (84,1 млн яек; +3,7%) і Кыргызстан (2,8 млн.; рост у 5,8 раза).
Як паведамляў “Позірк”, вытворчасць яек у ЕАЭС летась вырасла на 4,5%: у Кыргызстане — на 18,7% (934,8 млн адзінак), Арменіі — на 12% (807,4 млн), Беларусі — на 5% (3 млрд 898 млн), Расіі — на 4,3% (48 млрд 576,5 млн), Казахстане — на 2,4% (4 млрд 568,5 млн).

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ сакавіку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 9,7 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваВецер перашкаджаў пажарным тушыць агонь на адкрытай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у студзені — лютым павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


