У РФ за два дні затрымана каля 150 чалавек, абвешчаных у вышук у Беларусі

27 красавіка, Позірк. У Расіі за два дні затрымана каля 150 чалавек, абвешчаных у вышук у Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Адзначаецца, што гэта адбылося ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Вышук“.
У прыватнасці, у Дагестане затрыманы 46-гадовы мінчанін, які падазраецца ў махлярстве на суму не менш за 480 тыс. рублёў і “экстрэмісцкіх злачынствах“.
У 2025 годзе Расія перадала Беларусі 225 асоб, “абвінавачаных і асуджаных за ўчыненне злачынстваў“, паведаміла раней Генеральная пракуратура РФ.
Беларусь за год экстрадавала ў Расію 33 чалавекі.
Усе гэтыя асобы, як заяўлялася, “спрабавалі ўхіліцца ад адказнасці, хаваючыся на тэрыторыі іншых дзяржаў”.
Адзначалася, што ў асноўным яны здзейснілі крадзяжы, махлярствы і рабаванні, замахі на жыццё і здароўе людзей, парушэнні парадку кіравання транспартнымі сродкамі, злачынствы супраць правасуддзя і правапарушэнні, звязаныя з бяспекай на дарогах і транспарце.
13 лютага 2024 года паведамлялася, што ў базе вышуку МУС РФ фігуруюць імёны 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, да траўня ў базу дадалі яшчэ больш за 400 грамадзян Беларусі. Пасля гэтага база пастаянна папаўняецца.
У красавіку 2025 года паведамлялася, што за папярэднія пяць месяцаў на запыт беларускіх уладаў у базу вышуку МУС Расіі было ўключана больш за 1.200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі. 58 з іх, як адзначалася, у Беларусі былі асуджаныя ў рамках палітычна матываваных крымінальных спраў.
У расійскай базе значацца беларускія добраахвотнікі, блогеры, журналісты, сваякі як былых палітвязняў, так і палітыкаў у эміграцыі.
У 2024 годзе ў Расіі затрыманыя 964 чалавекі, якія адшукваюцца ў Беларусі за здзяйсненне злачынстваў, паведамляў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Іван Кубракоў.
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


