Ціханоўская: Выхад палітвязняў можа стварыць у партнёраў ілюзію, што сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца

2 траўня, Позірк. “Новая сітуацыя — людзі выходзяць [з турмаў] — стварае і новыя рызыкі, бо з выхадам людзей у нашых партнёраў можа стварыцца такое адчуванне, такая ілюзія, што сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца і што яе можна адкласці ў некую шуфлядку, на потым і замест вырашэння сістэмных праблем застанецца ў краіне нашай статус-кво, сітуацыя замарозіцца як яна ёсць цяпер”. Такую заяву зрабіла Святлана Ціханоўская ў заключнай прамове на V Канферэнцыі беларусаў свету ў Варшаве 2 траўня, каментуючы працэс вызвалення палітвязняў у рамках дамовы паміж Вашынгтонам і Мінскам.
“І, канешне, гэтага дапусціць проста нельга”, — падкрэсліла дэмакратычны лідар.
На яе перакананне, трэба “дамагацца не толькі вызвалення людзей, але і поўнай амністыі, поўнага спынення рэпрэсій, адмены пашпартнага ўказа (пра немагчымасць абмену пашпарта ў беларускіх амбасадах. — “Позірк”.), каб беларусы маглі вяртацца дадому без страху”.
“Гэтага яшчэ няма, і гэта значыць, што ў нас наперадзе яшчэ шмат працы, больш выклікаў. Але ж мне здаецца, што мы з вамі падрыхтаваныя да змянення сітуацыі”, — мяркуе Ціханоўская.
Яна заклікала прысутных “рыхтавацца да выхаду новай групы палітвязняў”. “І незалежна ад таго, будуць яны дэпартаваныя ці змогуць застацца ў Беларусі, мы павінны іх годна прыняць і дапамагчы”, — заявіла Ціханоўская.
Палітык прапанавала “ўключаць у працу тых вызваленых, хто ўжо ачуняў, хто больш-менш рэабілітаваўся і гатовы вярнуцца ў грамадскае жыццё”. “І я ўпэўненая, што гэтыя людзі, нашыя героі дададуць новае дыханне нашаму руху”, — сказала яна.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



