У красавіку прададзена на 17% легкавых аўтамабіляў больш, чым месяцам раней — БАА

5 траўня, Позірк. У красавіку 2026 года ў Беларусі рэалізавана 6,7 тыс. новых легкавых аўтамабіляў, што на 17% больш, чым у сакавіку (5,7 тыс.), паведамляе “БАА-Кансалт” (даччынае прадпрыемства Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі).
У красавіку “дамінаванне айчынных аўтавытворцаў павялічылася”, гаворыцца ў прэс-рэлізе. У прыватнасці, “продажы ў высокатэхналагічных сегментах прадэманстравалі высокую дынаміку, забяспечыўшы заводу “БелДжы” вядучыя пазіцыі”.
Доля прадукцыі беларуска-кітайскага завода склала 47,8% (3,2 тыс. аўто), сукупная доля ўсіх марак айчыннай вытворчасці — 62%.
Статыстыка красавіка пацвярджае “змену спажывецкіх пераваг на карысць экалагічнага транспарту”, адзначае арганізацыя: “Сёння кожны трэці прададзены аўтамабіль у краіне — цалкам электрычны, а сумарная доля электрыфікаваных мадэляў (электра + гібрыды) у структуры рынку дасягнула 43%”.
На думку старшыні праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргея Варыводы, рынак краіны заўтрашняга дня — гэта “рынак аўтавытворцаў Саюзнай дзяржавы, якія забяспечылі прамысловую зборку легкавых аўтамабіляў, і, як мінімум, лакалізавалі зварку, афарбоўку і зборачныя аперацыі на мясцовых заводах”.
Агульны аб’ём аўтамабільнага рынку Беларусі ў 2025 годзе склаў 158,7 тыс. адзінак, паведаміў дырэктар “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота ў студзені. Гэта ўсе аўтамабілі, пастаўленыя на ўлік, у тым ліку прададзеныя юрыдычнымі асобамі, патлумачыў ён. За год рынак вырас на 14%.
Гл. таксама:

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУ спісе "экстрэмісцкіх" фарміраванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД дасягнула амаль 2 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага квартала Беларусь заняла 3-е месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыі, месяц таму была на 2-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


