Мінск 14:23

Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах 8 траўня

Фота: neg.by

8 траўня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 траўня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8073 рубля (-0,4%; -0,0113), еўра — да 3,2903 (-0,63%; -0,0207), юаня — да 4,1346 за 10 (-0,47%; -0,0197), расійскага рубля — да 3,7798 за 100 (-0,06%; -0,0023).

На гэтым працоўным тыдні (4–8 траўня) курс долара знізіўся на 0,69% (з 2,8267 да 2,8073), юаня — на 0,09% (з 4,1384 да 4,1346 за 10); еўра — вырас на 0,07% (з 3,288 да 3,2903), расійскага рубля — на 0,16% (з 3,7737 да 3,7798 за 100).

За чатыры месяцы 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.

Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.

Падзяліцца: