На пажары ў Талачынскім раёне пацярпела дзіця — шпіталізавана з апёкамі

10 траўня, Позірк. Дзіця 2017 года нараджэння пацярпела на пажары ў Талачынскім раёне (Віцебская вобласць), паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Інфармацыя аб шпіталізацыі дзіцяці з апёкамі паступіла ў МНС 9 траўня ў 23:26.
Адзначаецца, што апёкі атрыманыя “ад загарання на ім адзення ў выніку кінутай ім у цвёрдапаліўны кацёл пластыкавай ёмістасці (0,5 літра) з рэшткамі лёгкаўзгаральнай вадкасці ў жылым доме ў аграгарадку Друцк”.
Паводле звестак МНС, усяго з пачатку года ў Беларусі здарылася 3.194 пажары (годам раней — 2.733, +16,9%), у тым ліку 20 — за мінулыя суткі. Загінуў 281 чалавек (258, +8,9%), траўмавана 279 (250, +11,6%).
МНС рэгулярна карэктуе статыстыку па смерцях у бок змяншэння. Раней міністэрства тлумачыла перыядычнае заніжэнне даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не з-за пажару. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



