У Магілёўскай вобласці зафіксаваны выпадак шаленства ў чалавека — ўпершыню з 2012 года

18 траўня, Позірк. У красавіку пацверджаны выпадак захворвання на шаленства ў жыхаркі Магілёўскай вобласці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Жанчына атрымала пашкоджанне пры кантакце з безнаглядным катом, па медыцынскую дапамогу яна не звярталася і курс антырабічных прышчэпак супраць шаленства не атрымала, адзначае ведамства.
Афіцыйна пра смерць жанчыны не паведамляецца, аднак падкрэсліваецца, што шаленства — “гэта абсалютна смяротнае захворванне”.
З’яўленне клінічных прыкмет паказвае на тое, што “захворванне ўвайшло ў вострую фазу і лячэнне немагчыма: чалавек гіне ад паралічу дыхальнай сістэмы або спынення сэрца”.
Для папярэджання заражэння шаленствам неабходна выконваць устаноўленыя правілы ўтрымання хатніх жывёл (сабак, катоў) і штогод прывіваць іх супраць шаленства. Пры захворванні жывёлы, альбо пры з’яўленні сімптомаў, якія не выключаюць шаленства (багаты слінацёк, цяжкасць глытання, курчы), а таксама ў выпадках змены паводзін хатняй жывёлы, атрымання ім пашкоджанняў ад іншай жывёлы, смерці без бачных прычын абавязкова трэба звярнуцца да ветэрынарнага ўрача для ўстанаўлення 10 дзённага назірання за жывёлай або высвятлення прычыны яго смерці. Рэкамендуецца пазбягаць кантактаў з дзікімі або безнагляднымі жывёламі.
У выпадках, калі кантакту з жывёлай, нават вонкава здаровым, пазбегнуць не ўдалося (ўкусы, драпіны, сліна), неабходна правесці першасную апрацоўку месца кантакту і звярнуцца да ўрача.
Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што адзіным эфектыўным сродкам прафілактыкі шаленства з’яўляецца своечасовае аказанне антырабічнай дапамогі, гэта значыць правядзенне прафілактычных прышчэпак з выкарыстаннем антырабічнай вакцыны і пры неабходнасці ўвядзенне антырабічнай сыроваткі.
Чым раней пасля кантакту з жывёлай распачатая імунізацыя супраць шаленства, тым хутчэй адбудзецца выпрацоўка імунітэту і хутчэй добры зыход.
Шаленства ў людзей сустракаецца ў Беларусі вельмі рэдка. Апошні да згаданага выпадак захворвання чалавека шаленствам зафіксаваны ў Беларусі ў 2012 годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі 10 верасня 2025 года загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія Ляшкевіч.
Паводле яе слоў, пасля гэтага, дзякуючы “зніжэнню колькасці захворванняў на шаленства сярод жывёл, правядзенню імунізацыі дзікіх жывёл, павышэнню дасведчанасці людзей і іх больш адказнаму падыходу да ўтрымання хатніх жывёл”, удалося дамагчыся таго, што з 2013 года такіх выпадкаў не зафіксавана.
Ляшкевіч звярнула ўвагу на неабходнасць “найхутчэйшага (у той жа дзень)” звароту па медыцынскую дапамогу ў выпадку падазрэння на заражэнне шаленствам.
Яна падкрэсліла, што лятальнасць пры захворванні на шаленства складае 100%.
Начальнік упраўлення кантролю за супрацьэпізаатычнай і прафілактычнай працай дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Ірына Царык у сваю чаргу адзначыла, што ў свеце ад шаленства штогод памірае каля 59 тыс. чалавек.
Паводле яе слоў, Беларусь з’яўляецца “недабранадзейнай па шаленстве” жывёл. З 1989 года, паводле яе слоў, назіраўся значны рост выпадкаў дадзенага захворвання, “да 2011 года іх рэгістрацыя дасягнула 1.238 выпадкаў, у тым ліку 848 сярод дзікіх жывёл”.
У той жа час, паводле сцвярджэння Царык, на працягу апошніх 10 гадоў “назіраецца станоўчая дынаміка і стабілізацыя эпізаатычнай сітуацыі” па шаленстве.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



