Польшча не выключае росту міграцыйнага ціску на мяжы з Беларуссю з надыходам цяпла

19 траўня, Позірк. З пачаткам вяснова-летняга перыяду можа значна ўзмацніцца міграцыйны ціск на мяжы Польшчы з Беларуссю, гаворыцца ў абгрунтаванні да праекту пастановы польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) аб падаўжэнні дзеяння буфернай зоны яшчэ на 90 дзён (з 3 чэрвеня 2026 года).
У дакуменце, сутнасць якога перадае партал мясцовага самакіравання Польшчы, адзначана, што ўзімку гэты ціск знізіўся, але “праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я, нізкія тэмпературы і трывалае снежнае покрыва”.
МУСіА лічыць, што падаўжэнне дзеяння буфернай зоны дапаможа “абмежаваць дзейнасць груп, якія займаюцца фізічнай перавозкай мігрантаў з раёна мяжы ўглыб краіны і ў дзяржавы Заходняй Еўропы”.
Забарона, як мяркуецца, па-ранейшаму будзе ахопліваць больш за 78 км прыгранічнай паласы ў Падляскім ваяводстве і не будзе распаўсюджвацца, у прыватнасці, на жыхароў, работнікаў і турыстаў, якія перамяшчаюцца па абазначаных маршрутах.
Адначасова ведамства нагадала пра “трывожную з’яву” — пералёты праз мяжу метэаралагічных шароў з тэрыторыі Беларусі. Ад пачатку 2026 года, паводле інфармацыі МУСіА, было зафіксавана больш за 100 такіх выпадкаў.
Абмежаванне на знаходжанне на пэўнай тэрыторыі ў прыгранічнай зоне, якая прылягае да мяжы з Беларуссю, дзейнічае ў Польшчы з 13 чэрвеня 2024 года і падаўжаецца кожныя 90 дзён.
Варта адзначыць, што падоўжыць дзеянне буфернай зоны прапануецца на фоне рэзкага зніжэння актыўнасці нелегальных мігрантаў на мяжы Беларусі і Польшчы, якое назіраецца ад пачатку года.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных польскай памежнай службы, з 1 студзеня па 18 траўня 2026 года было зафіксавана 209 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з беларускага кірунку. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2025 года было спынена 7.885 такіх спробаў — амаль у 38 разоў больш.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.

- Грамадства, ПалітыкаСярэднясутачны паказчык міграцыйнага ціску на мяжы ЕС з Беларуссю ў траўні вышэйшы, чым у рэкордным красавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


