Мінск 09:56

Беларус спрабаваў завезці ў Расію саджанцы елкі і ядлоўца пад выглядам туі

20 траўня, Позірк. Аб вяртанні ў Беларусь аўтамашыны, якая перавозіла 75 дэкаратыўных саджанцаў іглічных раслін, паведаміла 20 траўня Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Аўтамабіль быў спынены двума днямі раней паблізу расійска-беларускай мяжы ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка Смаленскай вобласці.

Паведамляецца, што транспартны сродак пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі рухаўся з Гродзенскай вобласці ў Курск.

“Пры правядзенні дакументарнай праверкі было выяўлена, што фактычна груз, які перавозіцца не адпавядае даным фітасанітарнага сертыфіката і замест саджанцаў елкі і ядлоўца ў яго ўнесеныя саджанцы туі“, — гаворыцца ў рэлізе.

Дакумент аб фітасанітарнай бяспецы падкаранціннага грузу прызнаны несапраўдным, аўтамашына вернутая ў Беларусь да месца адгрузкі, перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 10.2 КаАП РФ (парушэнне парадку ўвозу і вывазу падкаранціннай прадукцыі (падкаранціннага матэрыялу, падкаранціннага грузу)).

Падзяліцца: