Мінск 16:30

Долар, еўра і расійскі рубель падаражэлі на таргах 21 траўня

Ілюстрацыя: pexels.com

21 траўня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 траўня.

Курс долара вырас да 2,7315 рубля (+0,04%; +0,0011), расійскага рубля — да 3,8656 за 100 (+0,16%; +0,006), еўра — да 3,1667 рубля (+0,25%; +0,0079).

Юань патаннеў да 4,0272 за 10 (-0,05%; -0,0019).

Па выніках чатырох месяцаў 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу даляра да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.

Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.

Падзяліцца: