Яшчэ 11 чалавек унесена ў “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“
22 траўня, Позірк. Яшчэ 11 чалавек дадало МУС у “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“ 22 траўня. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.631 пазіцыя.
Чатыры чалавекі ўключаныя з пазнакай “адбывае пакаранне”: Вольга Строева (асуджаная паводле арт.130, 361, 3614 і 368 КК; прызнаная палітвязнем), Дзмітрый Жук (3614), Сяргей Рыбалёў (3614, 369) і Вадзім Худоба (368).
Сем чалавек унесена ў пералік з пазнакай “судзімасць не пагашаная“, што звычайна сведчыць аб пакаранні, не звязаным з пазбаўленнем волі. Гэта Аляксандр Новікаў, Дзмітрый Салановіч, Сяргей Шведаў, Ангеліна Лі, Максім Давідовіч, Аляксандр Безвушчонак і Яўген Жукавец, асуджаныя пераважна паводле арт. 3614 КК.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 368 — абраза прэзідэнта, у т.л. які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



