У пункце пропуску Казловічы фура збіла маладога чалавека

25 траўня, Позірк. Малады чалавек сур’ёзна пацярпеў у дарожна-транспартным здарэнні ў зоне мытнага афармлення пункта пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, ранкам 25 траўня 58-гадовы мужчына, “кіруючы аўтацягніком у складзе седлавага цягача Renault з паўпрычэпам”, пры руху па тэрыторыі пункта “здзейсніў наезд на 24-гадовага спецыяліста лагістычнага прадпрыемства”.
Малады чалавек атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Як паведамляў “Позірк”, удзень 20 траўня 32-гадовы кіроўца “Пежо”, рухаючыся па рамантаванай аўтадарозе M6 у кірунку Мінска, выехаў на сустрэчную паласу — для абгону. У выніку здарылася лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Мазда” пад кіраваннем 70-гадовага мужчыны. У ДТЗ загінула аднагадовае дзіця, якое знаходзілася ў “Пежо”, а таксама 71-гадовая пасажырка “Мазды”.

- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў колькасць укладчыкаў павялічылася на 6,8% — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСК прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за перапродаж SIM-карт і акаўнтаў інтэрнэт-рэсурсаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у кастрычніку вырас на 0,66% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

