Мінск 20:15

КДБ дадаў у “спіс тэрарыстаў” палітзняволеную Вольгу Строеву

Аўтазак ля будынка КДБ у Мінску
Архіўнае фота: tut.by

26 траўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс палітзняволеную Вольгу Строеву ў пералік “асоб, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, вынікае з абноўленага спісу, апублікаванага 26 траўня ў тэлеграм-канале спецслужбы (дакумент датаваны 22 траўня).

Цяпер у пераліку 1.440 пазіцый.

Строева была прызнаная вінаватай паводле арт. 130, 361, 3614 і 368 КК і прыгавораная да 5 гадоў пазбаўлення волі.

10 снежня 2025 года праваабаронцы прызналі жанчыну палітзняволенай. 22 траўня 2026-га Міністэрства ўнутраных спраў уключыла яе ў “спіс асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Даведка “Позірку”:

  • арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы;
  • арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, што спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў.
Падзяліцца: