Узнагарод АПК удастоеныя 24 чалавекі ва Украіне: добраахвотнікі, валанцёры, журналісты, дзеячы культуры, дэпутаты Вярхоўнай Рады

27 траўня, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) паведаміў 27 траўня аб узнагароджанні ў Кіеве 24 “выбітных асоб”.
Узнагароды на цырымоніі ўручыла кіраўнік АПК Святлана Ціханоўская.
Медалём “Гонар і годнасць” удастоеныя беларускія добраахвотнікі ва Украіне і валанцёры групы забеспячэння з пазыўнымі “Немец”, “Шміт”, “Бланш”, “Соня”, “Север”, “Ляснік”, “Марцін”, “Аксон”, “Гамлет”, “Кіпіш”, а таксама Дзяніс Герасімчык.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаная оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая падтрымала пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе, а цяпер жыве ва Украіне.
Медалём “За плённую працу на карысць Беларусі” адзначаныя ўкраінскі юрыст і адвакат, дэпутат, адзін з ініцыятараў стварэння групы ў Вярхоўнай Радзе (ВР) “За дэмакратычную Беларусь” Вадзім Галайчук; дэпутат ВР 8-га і 9-га скліканняў, таксама ініцыятар стварэння групы “За дэмакратычную Беларусь” Ігар Гузь; доктар юрыдычных навук, прафесар, суддзя Канстытуцыйнага суда Украіны Юрый Барабаш; украінскі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі; беларускі паэт, празаік, перакладчык, добраахвотнік УСУ Сяргей Прылуцкі; журналіст “Украінскага радыё”, былога палітвязень у Беларусі Павел Шаройка; рэдактары “Еўрапейскай праўды” Юрый Панчанка і Сяргей Сідарэнка; украінскі блогер Аляксандр Рыкаў (BalaganOFF) і ўкраінскія журналісты Ірына Вузлова, Яўгенія Кутнова і Аляксей Гоман.
Таксама медалі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, ваеннаму капелану Яўгену Ордзе, ваеннаму і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдзе, якія былі ўзнагароджаны пастановай АПК ад 21 сакавіка 2026 года.
Ціханоўская наведвала Украіну 25–26 траўня.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СяргеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



