З пачатку года ў Брэсцкай вобласці 54 дзіцяці трапілі ў СНС, яшчэ 8 адабрана ў бацькоў
28 траўня, Позірк. За мінулы перыяд 2026 года 54 дзіцяці з 31 сям’і ў Брэсцкай вобласці прызнаныя такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС), паведамляе Генеральная пракуратура са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Яшчэ 8 дзяцей адабрана ў бацькоў пасля прызнання маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Дзеці ўзятыя на дзяржзабеспячэнне.
Прыводзяцца прыклады, калі на патрабаванні пракурораў праведзеныя сацыяльныя расследаванні, па выніках якіх прынятыя рашэнні аб наяўнасці ў сем’ях крытэрыяў і паказчыкаў СНС.
У Пружанскім раёне дзеці 2011 і 2013 гадоў нараджэння раней прызнаваліся маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, але “ў сувязі з выпраўленнем паводзінаў маці былі вернутыя ў біялагічную сям’ю“. Пры чарговым наведванні пракуроры заспелі дома цяжарную жанчыну з прыкметамі алкагольнага ап’янення (0,52 праміле). Яе 12-гадовы сын пасля 23 гадзін знаходзіўся па-за жытлом без суправаджэння дарослых.
Работнікі пракуратуры Брэста наведалі па месцы пражывання 16-гадовага навучэнца адной са школ горада. Юнак жыве ў адной кватэры з маці і бацькам, якія знаходзяцца ў разводзе. Устаноўлена, што бацька падлетка вядзе асацыяльны лад жыцця, неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за захоўванне наркатычных рэчываў па ч. 1 арт. 328 КК, а таксама па арт. 19.3 КаАП за адмову ад праходжання медагляду па падазрэнні ў знаходжанні ў наркатычным ап’яненні. Мужчына не працуе.
Сацыяльныя службы актывізаваліся пасля забойства бацькамі трохгадовага Сямёна Таратуты ў Слуцку (Мінская вобласць) у кастрычніку 2023 года. У дачыненні да службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла прафілактыка сямейнага недабрабыту, была заведзеная крымінальная справа. Бацьку дзіцяці Аляксандру Таратуце вынесены смяротны прысуд, маці Анастасія Таратута прысуджаная да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Актывізацыі сацслужбаў таксама спрыяла ўдушэнне маці чатырох сваіх дзяцей у лютым 2024 года ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць).
У снежні 2023-га былі змененыя правілы прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Адным з новых крытэрыяў стала адсутнасць афіцыйнага працаўладкавання ў абодвух бацькоў.
Пад дзеянне новых правілаў рызыкуюць трапіць бацькі, якія пераследуюцца з палітычных матыващ: калі яны былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за “прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі” (арт. 19.10 КаАП; улады дэ-факта залічваюць да такой нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку); “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць” (19.11 КаАП); “незаконны выраб і (або) распаўсюд методык альбо іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў” (19.12 КаАП).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СяргеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


