У дачыненні да жыхара Полацкага раёна з больш чым 100 парушэннямі ПДР распачатая крымінальная справа
28 траўня, Позірк. У дачыненні да жыхара Полацкага раёна, які здзейсніў больш за 100 парушэнняў Правілаў дарожнага руху (ПДР), распачатая крымінальная справа, паведамляе Генеральная пракуратура.
Пракуратура Полацкага раёна завяла справу “прыватна-публічнага абвінавачання” ў дачыненні да 31-гадовага мясцовага жыхара — яму інкрымінаванае парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.
Згодна з матэрыяламі справы, у снежні 2025 года ў вячэрні час кіроўца аўтамабіля “Фольксваген Мультывэн“ наехаў на 82-гадовага пешахода, які рухаўся па краі праезнай часткі. ДТЗ здарылася ў Полацку. Пенсіянер быў шпіталізаваны, праз некалькі тыдняў ён памёр у рэанімацыі “ад захворвання, якое не знаходзілася ў прамой прычыннай сувязі з цялеснымі пашкоджаннямі, атрыманымі ім у аварыі“.
Сваякі загінулага адмовіліся пісаць заяву і прыцягваць кіроўцу да крымінальнай адказнасці.
Разам з тым устаноўлена, што кіроўца з 2014 года больш за 100 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, у т.л. пасля апісанага ДТЗ.
“Улічваючы сістэматычны характар супрацьпраўных дзеянняў кіроўцы і высокую ступень грамадскай небяспекі яго паводзін“, пракурор распачаў крымінальную справу. Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху).
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых скарацілася на 1,8% (з 434 да 426).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СяргеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



