У Гомелі жанчына забіла сужыцеля, спаліла труп і рассыпала прах па гародзе

28 траўня, Позірк. Да гібелі 31-гадовага мужчыны прывёў яго канфлікт з 53-гадовай сужыцелькай, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
“У міліцыю звярнуўся жыхар Гомеля з заявай аб знікненні свайго работніка. Аператыўнікам крымінальнага вышуку Гомельшчыны спатрэбілася менш за суткі, каб раскрыць жорсткае забойства”, — вынікае з каментара намесніка начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гомельскай вобласці Андрэя Баранца.
Следчы камітэт у сваю чаргу паведаміў, што ў ноч на 24 траўня дома паміж сужыцелямі здарыўся канфлікт, падчас якога жанчына нанесла мужчыну смяротны ўдар нажом. Пазней яна разам з 18-гадовым сынам распачала “шэраг дзеянняў для ўтойвання слядоў злачынства”.
Цела ахвяры “вывезлі на тэрыторыю прыватнага дома, спалілі на прысядзібным участку, а касцяныя астанкі закапалі”.
Следчае ўпраўленне УСК па Гомельскай вобласці ў дачыненні да маці і сына ўзбудзіла крымінальную справу па п. 15 ч. 2 арт. 139 КК (забойства групай асобаў). З падазраванымі праводзяцца следчыя дзеянні. Ім пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне.
Паводле даных Вярхоўнага суда, у 2025 годзе за “злачынствы супраць жыцця і здароўя“ асуджана 1.713 чалавек (у 2024-м — 1.974). 139 КК (забойства) — 138 (174), па арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) — 479 (519), па арт. 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) — 293 (344), па арт. 153 (наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання) — 276 (328).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СяргеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


