Мінск 16:18

Долар патаннеў на таргах 27 траўня

Фота: pixabay.com

27 траўня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 траўня.

Курс долара знізіўся да 2,7638 рубля (-0,23%; -0,0065), юаня — да 4,0439 за 10 (-0,64%; -0,0259).

Еўра падаражэў да 3,2113 рубля (+0,04%; +0,0012), расійскі рубель — да 3,8703 за 100 (+0,42%; +0,0163).

На мінулым працоўным тыдні (18–22 траўня) курс долара знізіўся на 0,11% (з 2,7535 да 2,7506), юаня — на 1,27% (з 4,1008 да 4,0487 за 10), еўра — на 0,44% (з 3,1972 да 3,1832); расійскага рубля — вырас на 1,14% (з 3,815 да 3,8586 за 100).

Па выніках чатырох месяцаў 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.

Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.

Падзяліцца: