На Пецярбургскай біржы ў траўні прададзена амаль 24 тыс. т беларускага бензіну — у гадавым вымярэнні аб’ём вырас у 26 разоў

2 чэрвеня, Позірк. У траўні 2026 года на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы прададзена 23,64 тыс. тон бензіну, вырабленага беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Нацыянальнае біржавое цэнавае агенцтва.
Паводле інфармацыі гэтай крыніцы, сумарны аб’ём продажаў у гадавым вымярэнні вырас у 26 разоў (у траўні 2025-га — 0,9 тыс. т).
Да красавіка 2026 года травеньскі паказчык продажу беларускага бензіну вырас 3,36 тыс. т, або на 16,6%.
Беларускага дызеля на Пецярбургскай біржы сёлета ў траўні было прададзена 49,86 тыс. т. У гадавым вымярэнні аб’ём продажу вырас у 3,2 раза (у траўні 2025-га — 15,54 тыс. т), у параўнанні з папярэднім месяцам — у 3,3 раза (15,12 тыс. т).
“Рэалізацыя беларускага прадукта чыніць падтрымку ў забеспячэнні палівам унутранага расійскага рынку ў перыяд высокага попыту (напрыклад, па выніках 2025 года максімальныя аб’ёмы продажаў беларускага бензіну адзначаліся ў кастрычніку — снежні ад 35,34 тыс. тон да 37,2 тыс. тон)”, — заявіла цэнавае агенцтва.
Падвышэнне попыту на беларускае паліва адбываецца на фоне паспяховых атак Украіны на расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і інфраструктуру захоўвання і транспартавання вуглевадароднай сыравіны і прадукцыі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



